Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАШКОВІЧ Мікалай Феліксавіч
[1.12.1893, мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — пасля 1935], педагог, брат Івана Пашковіча. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1920—21 у складзе Чырвонай арміі (памочнік камандзіра роты). Падчас арышту настаўнік доследнай школы № 13 пры БДУ. Арыштаваны 26.3.1927 у Мінску. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 23.9.1927 як «член антысавецкай групы па падрыхтоўцы сіл і сродкаў для барацьбы з Савецкай уладай» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ва Уральск, затым Смаленск, дзе працаваў у абл. дзяржплане. У ліп. 1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і ў крас. 1931 сасланы ў Елабугу (Татарстан). Вызвалены ў ліп. 1935, але ў хуткім часе зноў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў ППК. Загінуў на Салаўках. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 22.5.1992. Асабовая справа П. № 33688-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.