Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛОСІК Давыд Сямёнавіч
[1.10.1914, Мінск — ?], акцёр. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Тэатры юнага гледача. Арыштаваны 28.4.1936 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 114, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 22.8.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 22.12.1989. Асабовая справа Л. № 29726-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 39]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.