Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАНДАРЭВІЧ Пётра 

РАНДАРЭВІЧ Пётра

[? — ліп. 1942, Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.], бел. грамадскі дзеяч, настаўнік. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-х г. сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У 1941 прыехаў у Беларусь з Польшчы для работы ў грамадзянскай адміністрацыі і школьніцтве. У 1942 узначальваў БНС у Шчучыне. Пасля пастаноўкі п’есы Я.Купалы «Паўлінка» ў в. Ракевічы затрыманы (верагодна, польскімі партызанамі). Пасля катаванняў расстраляны.

Літ.: Лёс аднаго пакалення. Беласток, 1996.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"