Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЦЯЦЕРСКІ Фаўстын Іванавіч 

ЦЯЦЕРСКІ Фаўстын Іванавіч

(1760, в. Валынцы Полацкага ваяв. ВКЛ, цяпер вёска Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 1832 або 1833), бел. грамадскі дзеяч, мемуарыст. Скончыў Віленскі ун-т. Доктар філасофіі і тэалогіі. Настаўнічаў у кляштарных школах, прыёр Віленскага кляштара дамініканцаў. Удзельнік паўстання 1794 на Гродзеншчыне. Пасля яго паражэння стварыў «Віленскую асацыяцыю» для арганізацыі новага паўстання, падтрымліваў сувязі з аднадумцамі-эмігрантамі ў Зах. Еўропе і на Беларусі. У 1797 сасланы на пажыццёвую катаргу ў Забайкалле (Нерчынск). У 1801 амнісціраваны, вярнуўся на радзіму. З 1801 прыёр Забельскага кляштара дамініканцаў, да 1816 выкладчык Забельскага дамініканскага калегіума. У 1806 напісаў «Успаміны» — адно з першых этнаграфічных апісанняў Даурыі (апубл. на польск. мове ў 1865 у Львове А.Бялеўскім, рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы АН Літвы). У ім апісаў побыт карэннага насельніцтва Сібіры, крытыкаваў царскае чыноўніцтва і праваслаўнае духавенства, стварыў каларытныя партрэты катаржнікаў і ссыльных, выхадцаў з Беларусі. У 1821—32 візітатар школ на Беларусі і ў Літве. Апісаў свае паездкі ў «Дзённіку візітатара» (1904), дзе ёсць звесткі па гісторыі выяўленчага мастацтва і архітэктуры. Рукапіс яго «Дзённіка падарожжа» па кляштарах Беларусі захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага ун-та. Працы Ц. па гісторыі і філасофіі Беларусі і Літвы пад назвай «Літоўская хроніка» загінулі ў рукапісах.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"