Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КАГАНАЎ Іосіф Захаравіч
[1888, Чэрыкаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 15.9.1938, тэрыторыя (да 1936) саўгаса НКВД «Камунарка», Маскоўская вобл.], педагог, службовец. Член Бунда. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ун-та (?), нам. дырэктара дэманстрацыйнай залы наркамата ўнутранага гандлю СССР. Арыштаваны 21.3.1938 у Маскве па адрасе: Мерзлякоўскі зав., д. 7/2, кв. 45. Прызначаны да рэпрэсіі па першай катэгорыі (расстрэлу) у спісе «Масква-цэнтр» № 125 ад 12.9.1938 на 340 чалавек па прадстаўленню начальніка 1-га спецыяльнага аддзела НКВД І.І.Шапіра і падпісанага Сталіным, Молатавым і Жданавым. 15.9.1938 абвінавачаны ва «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.9.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
[From the book: vol. III, book 2, pp. 585–586]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.