Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ВАЛКАВЕЦ Мікалай Васілевіч 

ВАЛКАВЕЦ Мікалай Васілевіч

[1895, в. Навасёлкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. 9.9.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сямі. Падлеткам застаўся круглым сіратой, але трымаў спраўную гаспадарку. З пачаткам 1-й сусветнай вайны ў царскай арміі, з 1919 у Чырвонай арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне, у падзеях у Кранштаце вясной 1921. У 1923 вярнуўся на радзіму, ажаніўся. Працаваў у камітэце дапамогі беднякам. У пачатку 1930-х г. выбраны старшынёй калгаса. У 1934 цяжка паранены зладзеямі, што залезлі ў яго хату. У В. і яго жонкі Вольгі Прохараўны (н. ў 1903) нарадзілася 8 дзяцей: Вольга (1923), Настасся (1925), Ніна (1927), Ганна (1930), Пятрусь (1932), Сяргей (1936), Іван (1937), Леанід (?). Арыштаваны па даносе 13.2.1938. Пад следствам знаходзіўся ў Барысаўскай турме. Асуджаны 9.4.1938 тройкай НКВД як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.12.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа В. № 11308-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Пасля XX зезду КПСС сын В. студэнт БДУ Пятрусь напісаў у КДБ БССР запыт аб лёсе бацькі. Праз некаторы час ён быў выкліканы разам з маці ў органы дзяржбяспекі, дзе ім паведамілі, што «грамадзянін Валкавец М.В. памёр у месцы зняволення у 1943 г.»

7.10.1937 ў Барысаве ў сваёй хаце быў арыштаваны вартаўнік 2-га сплаўучастка Валкавец Прохар Канстанцінавіч (н. ў 1865 у в. Навасёлкі), бацька Вольгі Валкавец. 18.10.1937 тройкай НКВД ён быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.12.1964 Вярхоўным судом БССР. Групавая справа В. і інш. (па ёй таксама праходзілі аднавяскоўцы Прохара Валкаўца Валкавец Пётр Паўлавіч (1910) і Гарэцкі Станіслаў Пятровіч (1892) № 19095-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"