Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ШУШКЕВІЧ Станіслаў Пятровіч
Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас арышту супрацоўнік аддзела культуры газ. «Звязда». Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Сляпянская, д. 29, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 5.10.1937 за «прыналежнасць да контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Некаторы час пакаранне адбываў у Сібірскім канцлагеры. 22.8.1949 зноў арыштаваны і 10.12.1949 асобай нарадай МДБ СССР асуджаны да высылкі ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Ш. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.