Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ШКІЛЬТЭР Карл Юр’евіч
З сям’і латышскага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту часова выконваў абавязкі дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна. Арыштаваны 3.12.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.9.1940 за «шпіянаж на карысць буржуазнай Латвіі» да 5 гадоў ППК. Загінуў у канцлагеры ад запалення лёгкіх. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.6.1957. Асабовая справа Ш. № 10480-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.