Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ШАСТАКОЎ Павел Пятровіч
Нарадзіўся ў в. Манастыршчына. Брат Сяргея Шастакова. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Падчас арышту нам. наркама асветы БССР, старшы кансультант Белдзяржкіно БССР.Арыштаваны 30.1.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, 16 (2-гі Дом Саветаў). Асуджаны 28.10. 1937 як «член дыверсійна-шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны 29.10.1937. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.11.1956. Асабовая справа Ш. № 7772-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
20.11.1937 як «член сям’і здрадніка радзімы» арыштаваны сын Ш., Вадзім Паўлавіч Шастакоў, 1921 г. нараджэння, вучань адной з мінскіх школ. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР шаснаццацігадовага падлетка асудзілі да 5 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.