Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » УСПЕНСКІ Яўген Канстанцінавіч
З сям’і службоўца. У 1917 уступіў у ВКП(б). У 1925—36 прафесар БДУ. У 1935 выключаны з ВКП(б) за «прытупленне класавай пільнасці і адрыў ад партыйнага жыцця». Арыштаваны 20.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 97, кв. 12. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «актыўны член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай шпіёнска-тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.7.1957. Асабовая справа У. № 10764-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
15.11.1937 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пас., д. 23 арыштавана касір Аптэкаўпраўлення Белмедінструментаў Успенская Ксенія Міхайлаўна (н. 13.11.1892 у Вільні ў сям’і службоўца), жонка Яўгена Успенскага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД БССР асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5.9.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 12.6.1956. Асабовая справа У. № 6686-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
19.11.1937 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пас., д. 23 арыштаваны сыны У. — Рыгор (н. 5.5.1919, вучань Мінскай СШ № 4) і Уладзімір (н. 28.7.1916, студэнт фізіка-матэматычнага ф-та БДУ). 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД БССР асуджаны як «члены сям’і расстралянага ворага народа» да 5 гадоў ППК і этапаваны (хутчэй за ўсё, разам з маці) у Карагандзінскі канцлагер Казахскай ССР. Уладзімір вызваліўся 19.11.1942. Пра далейшы лёс Рыгора нічога невядома. У 1956 трыбуналам БВА былі рэабілітаваны. Іх асабовыя справы № 6660-с (Уладзіміра) і № 6662-с (Рыгора) захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.