Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » УЛАСАЎ Аляксандр Мікітавіч
Паводле іншых звестак, нарадзіўся ў Вільні. З сям’і бел. землеўласніка. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны ва ўласным маёнтку Мігаўка, цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. Асуджаны як «былы член ЦК буржуазнай Беларускай грамады» і за тое, што ў «перыяд нямецкай акупацыі (1918—19) быў членам рады БНР». Загінуў ад параліча сэрца пры этапаванні ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Рэабілітаваны 6.1.1961 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа У. № 16861-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.