Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » СУКАЛА Іосіф Пятровіч
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у Гулявіцкай школе. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 30.5.1929 у в. Гулявічы. Асуджаны 10.11.1929 асобай нарадай пры АДПУ як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шпіянаж» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Вызвалены 23.3.1932. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 2.3.1992. Асабовая справа С. № 31969-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.