Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » САЛАГУБ Алесь (Аляксей) Феафілавіч
Верагодна, сваяк Андрэя Салагуба. У 1923 уступіў у ЛКСМБ, затым у КПЗБ. Арыштаваны 10.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Садовая, д. 10, кв. 8. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа С. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
2.9.1933 была арыштавана Салагуб Вольга Феафілаўна (н. ў 1913), сястра А.Салагуба. 9.1.1934 калегіяй АДПУ яна была асуджана як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Варкуцінскі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалена 14.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.4.1956 тpыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.