Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » МЯРКІЦЕ (МЯРКІТЭ) Аляксандра Антонаўна
З сям’і літоўскага рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 22.7.1937 у Мінску па адрасе: Ваенны гаpадок аpтпалка, д. 81. Асуджана пазасудовым органам НКВД 3.7.1938 як «агент нямецкай pазведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.12.1957. Асабовая справа М. № 11518-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.