Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » МАРГЕЛАЎ Сцяпан Прохаравіч 

МАРГЕЛАЎ Сцяпан Прохаравіч

Падчас арышту загадчык секцыі геаграфіі Інстытута эканомікі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 23.1.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 11. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член (з 1927) антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.7.1957. Асабовая справа М. № 10673-с захоўваецца ў архі­ве КДБ Беларусі.

5.11.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 11. арыштавана лабарантка Дражджавога завода «Чырвоная зара», маці дваіх дзяцей, Гоманава-Маргелава Серафіма Георгіеўна (н. 27.6.1904 у Горках Магілёўскай губ. ў сям’і рабочага; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Сцяпана Маргелава. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД прыгаворана як «член сям’і здрадніка радзімы, асуджанага да расстрэлу» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2.10.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г.-М. № 7215-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"