Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЛІСТАПАД Юрый (Георгій) Іванавіч
Нарадзіўся 7.4.1897 у бел. сялянскай сям’і.
Падчас трэцяга арышту (28.10.1933) працаваў рахункаводам Ржэўскага збожжанарыхтоўчага пункта (Калінінская вобл.). Быў жанаты, меў дзіця. Асуджаны 9.1.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер АДПУ Далёкаўсходняга краю (Свабодны). 31.3.1938 «тpойкай» НКВД прыгавораны за «антысавецкую агітацыю сярод зняволеных» да ВМП. Рэабілітаваны 18.4.1956. Групавая справа Л. і іншых (№ 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена 16.8.1956 пастановай КДБ БССР.
23.4.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Валадарскага, д. 88 быў арыштаваны аграном Слуцкай міжраённай насенняводчай канторы, бацька траіх дзяцей, Лістапад Пётр Іванавіч (нар. ў 1898 у в. Варкавічы Слуцкага пав.), верагодна, брат Ю.Лістапада. 8.5.1933 калегіяй АДПУ ён быў асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.7.1958 трыбуналам БВА. Групавая справа Л. і іншых № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.