Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КУЛЬБАК Майсей Саламонавіч
Быў жанаты на Зэльдзе Кульбак. Гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 11.9.1937 у Мінску па адрасе: 2-і Аконны (Апанскі?) зав., д. 4б, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» і за «сувязь з польскімі разведорганамі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.12.1956. Асабовая справа К. № 8179-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 609]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.