Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КРУКОЎСКІ Аляксандр Іосіфавіч 

КРУКОЎСКІ Аляксандр Іосіфавіч

Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Член ВКП(б) (да 1935). Арыштаваны 8.12.1936 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148/19, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД 30.11.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны, хутчэй за ўсё, ва Ухта-Пячорскі, затым Ухта-Іжэмскі альбо Пячорскі канцлагеры НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 30.5.1956. Асабовая справа К. № 5949-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"