Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » КРАСНІЦКІ Барыс Васілевіч
[1906, Магілёў — ?], артыст, тэатральны рэжысёр. З сям’і бел. службоўца. Працаваў у Магілёўскім драматычным тэатры. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 2.7.1946 асобай нарадай пры МДБ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны 22.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа К. № 13430-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.
[From the book: vol. III, book 2, p. 604]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.