Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАСМАЛЬСКІ Пётр Антонавіч 

КАСМАЛЬСКІ Пётр Антонавіч

17.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 46, кв. 1 была арыштавана бухгалтар Беларускага дзяржаўнага выдавец­тва Касмальская Ванда Антонаўна (н. ў 1898 у мяст. Краслаўка Віцебскай губ., цяпер Латвія, у сям’і службоўца), жонка Пятра Касмальскага. 11.5.1933 калегіяй АДПУ асу­джана за «шпіянаж» да 5 гадоў пазбаўлення волі і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. У перыяд 1.12.1937—22.2.1938 асобай нарадай НКВД прыгаворана да 10 гадоў ППК. Вызвалена 23.1.1948. У перыяд 19.2.1948—16.4.1949 трэці раз арыштавана і выслана на пасяленне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.11.1957 трыбуналам БВА. Справа сям’і К. № 11270-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"