Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » КАРДАШЭНКА Майсей Самсонавіч 

КАРДАШЭНКА Майсей Самсонавіч

[1884, мяст. Касцюковічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і служачага. Падчас арышту начальнік аддзела матфондаў Дзяржплана БССР. Арыштаваны 15.7.1937. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1966 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 19616-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

28.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 34 кв. 3 арыштавана пpадаўшчыца магазіна № 1, маці траіх дзяцей, Кардашэнка Таццяна Рыгораўна (н. ў 1898 у мяст. Маляцічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кpычаўскі p-н Магі­лёўскай вобл. у купецкай сям’і), верагодна, жонка Майсея Кардашэнкі. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асу­джана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 3.1.1967 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа К. № 19641-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"