Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ІВАНІШЧАНКА Мікалай Агеевіч
Нарадзіўся ў в. Ліпавы Ручай (цяпер Касцюковіцкі (?) р-н Магілёўскай вобл.). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 11.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 54а, кв. 3. Асуджаны «тройкай» НКВД 11.10.1938, як «агент польскіх разведвальных органаў» і за «шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.5.1956. Асабовая справа І. № 6749-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.