Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЗАМОЦІН Іван Іванавіч 

ЗАМОЦІН Іван Іванавіч

З сялянскай сям’і. У 1893 скончыў з залатым медалём Пскоўскую гімназію. Першы раз арыштаваны ў 1921, другі ў 1934. Падчас трэцяга арышту акадэмік БелАН. Арыштаваны 4.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 19, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Загінуў 25.5.1942 у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 18.4.1956. Асабовая справа З. № 5890-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"