Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЗАЛЕСКІ Аляксандр Ксаверавіч (Савелевіч)
У 1938 у Мінску па адрасе: Праезны зав., д. 10, кв. 3 арыштавана хатняя гаспадыня Залеская Марыя Андрэеўна (н. 23.7.1891 у в. Ліпа Навагрудскага пав. Мінскай губ.), жонка Аляксандра Залескага. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа, прыгаворанага да ВМП» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.8.1956 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа З. № 6854-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.