Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЗАДЗЯРНЮК Васіль Іванавіч 

ЗАДЗЯРНЮК Васіль Іванавіч

[14.1.1903, в. Туровак (Туравок?) Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. — 24.11.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атры­маў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту загадчык культурна-прапагандысцкага аддзела Мінскага гаркама ВКП(б). Арыштаваны 16.7.1937 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 7, кв. 11. Асуджаны 24.11.1937 «тройкай» НКВД як «актыўны член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа З. № 10813-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

5.11.1937 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 7, кв. 11 арыштавана настаўніца СШ № 11 і № 17 г. Мінска Працэнка-Задзярнюк Надзея Фёдараўна (н. 30.9.1905 у Та­ганpогу ў сям’і рабочага; атрымала вышэйшую адукацыю, уступіла у ВКП(б), жонка Васіля Задзернюка. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэ­абілітавана 13.12.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа П.-З. № 11155-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"