Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЗАБЕЛА Тодар Іванавіч
Верагодна, брат Карнея Забелы. Падчас арышту старшыня культурна-гістарычнай секцыі Магілёўскага таварыства БелАН. Арыштаваны 24.7.1930 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 27.7.1935. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа З. і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.