Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЖУРЫК Сцяпан Іванавіч 

ЖУРЫК Сцяпан Іванавіч

З 1928 дырэктар доследнай станцыі ў Малой Сляпянцы пад Мінскам. У пачатку 1930-х г. прафесар, нам. дырэктара, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута свінагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 12.1.1933 у Малой Сляпянцы. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член антысавецкай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з Сібірскіх канц­лагераў. 2.11.1938 асуджаны ў зняволенні да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Ж. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Тв.: Халоднае сіласаванне. Мн., 1928.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"