Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЖАЛЯЕЎ Сцяпан Сідаравіч
[1915, в. Жаляеўка Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], падчас арышту студэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў крас. 1951 (?). Асуджаны 14.11.1951 за «антысавецкую агітацыю» да высылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.2.1958 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа Ж. № 15523 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік назваў населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.