Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ДАРОЖКІН Мікалай Апанасавіч
[14.12.1905, в. Гарохаўка, цяпер Бранская вобл., Расія — 27.4.1993, Мінск], міколаг і фітапатолаг. Акадэмік АН БССР (1962). Cкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). З 1931 працаваў вучоным спецыялістам, загадчыкам лабараторыі, дырэктарам Інстытута біялогіі АН БССР. Арыштаваны 26.6.1938. Абвінавачваўся ў «шпіянажы і арганізаванай антысавецкай дзейнасці». Пракуратурай БВА справа спынена. Вызвалены. Рэабілітаваны 9.2.1940. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. З 1948 дырэктар Інстытута біялогіі АН БССР, з 1959 дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства, у 1976—87 загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.
Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 596.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.