Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГУРЛО Мікалай Савіч
[1895, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], педагог, Верагодна, сваяк А. В., А. К. і С. С. Гурло. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Магілёўскай партыйнай школе. Арыштаваны 6.6.1919. Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да партыі левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў». Вызвалены 6.6.1925. Рэабілітаваны следчым аддзелам Магілёўскага ГПУ БССР 23.6.1925. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 6910 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
[From the book: vol. III, book 2, p. 558]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.