Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГРОС Эдуард Баляслававіч 

ГРОС Эдуард Баляслававіч

[1899, мяст. Астралэнка Ломжынскай губ., цяпер Польшча — 21.12.1937, Мінск, турма НКВД], вайсковец. З польскай сялянскай сям’і. З 1917 слу­жыў у Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік штаба кавале­рый­скага корпуса. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31/3, кв. 40. Асуджаны 20.12.1937 «трой­кай» НКВД за «супрацоўніцтва з польскай разведкай» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітава­ны 10.8.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабо­вая справа Г. № 16177-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

2.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31/3, кв. 40 арыштавана дырэктар бел. аддзялення Саюзпушніны, адказны сакратар Белшвейснабзбыту Валынская-Грос Тамара Барысаўна (н. 22.7.1899 у Ленінградзе; член ВКП(б) з 1927), жонка Эдуарда Гроса. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і актыўнага ўдзельніка шпіён­скай дыверсійнай тэрарыстычнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Яўле). Вызвалена 2.1.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 1.3.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа 9970-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"