Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГОЛЬМАН Міхаіл Барысавіч
Быў членам ВКП(б). Падчас арышту дацэнт БДУ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.4.1929 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 30, кв. 18. Асуджаны 19.7.1929 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іркуцкай вобл. Другі раз асуджаны асобай нарадай пры калегіі АДПУ 7.2.1932 да 3 гадоў ППК. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 16.5.1967. Асабовая справа Г. № 19731-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.