Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГІРКАНТ (ГІРКОНТ) Апалонія Іванаўна
[1880, в. Рыскаўшчына Мінскага пав. (паводле іншых звестак — Мінск) — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Скончыла Пецярбургскую жаночую гімназію. З 1900 працавала хатняй настаўніцай. У час савецка-польскай вайны настаўнічала ў адной з мінскіх бел. школ, сяброўка Беларускай хрыціянскай дэмакратычнай злучнасці. З 1921 вучылася ў БДУ на ф-це грамадскіх навук. У канцы 1920-х — пачатку 1930-х г. працавала настаўніцай у школе в. Бялынкавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Першы раз арыштавана 26.3.1931. Абвінавачвалася ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Асуджана не была. Вызвалена 26.7.1931. Працавала настаўніцай у школе пры Мінскай лямцавай фабрыцы. Зноў арыштавана 11.8.1933 у Мінску па адрасе: Сталпецкі зав., д. 6. Асуджана 19.12.1933 калегіяй АДПУ як «удзельніца ПАВ» да 3 гадоў ссылкі ў Паўночны край. Вызвалена 10.3.1935. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 9782; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітавана прэзідыумам Вярхоўнага суда СССР 26.4.1989, па другой (№ 9939-с; захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі) трыбуналам БВА 30.10.1956.
Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 377.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.