Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГІЛЬДЭНФЕНІГ Таццяна Сямёнаўна
[1904, Беласток, цяпер Польшча — ?], бібліятэкар. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы імя Леніна, уступіла ў ВКП(б). Арыштавана 20.6.1938 у Мінску па адрасе: вул. Грушаўская, д. 2, кв. 3. Абвінавачвалася ў «сувязі з агентам польскай разведкі». Вызвалена ў перыяд 5—22.2.1940. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.7.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Г. № 24737-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.