Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ГАРТНЫ Цішка
З сялянскай сям’і. Падчас арышту працаваў у БелАН. Арыштаваны 15.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 56. Асабовая справа Г. (спынена ў сувязі з яго смерцю) № 4883-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
20.8.1937 у Мінску арыштавана супрацоўніца Белдзяржкіно, маці дваіх дзяцей, Жылуновіч Надзея Сцяпанаўна (н. ў вер. 1894 у Ленінгpадзе ў сям’і рабочага), жонка Цішкі Гартнага. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» і «саўдзел у антысавецкай дзейнасці» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баpовічы Ленінгpадскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.6.1966 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Ж. № 19492-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
25.8.1937 у Мінску арыштавана член ВЛКСМ студэнтка Мінскага медыцынскага інстытута Жылуновіч Галіна Дзмітрыеўна (н. 21.2.1917 у Ленінгpадзе), дачка Цішкі Гартнага. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД разам з маці асуджана за «неданясенне» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баpовічы Ленінгpадскай вобл. Пасля вызвалення жыла ў Беларусі. Рэабілітавана 17.6.1966 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Ж. № 19491-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.