Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГАРАНІН Фёдар Піліпавіч 

ГАРАНІН Фёдар Піліпавіч

[22.4.1898, Шклоў Магілёўскай губ. — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік аддзела Беларускага ўпраўлення сувязі. Арыштаваны 25.10.1937 у Мінску па адрасе: Авіяцыйны (Веласіпедны) зав. д. 8/1, кв. 1. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «член антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 12.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Г. № 10915-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16.2.1938 у Мінску па адрасе: Авіяцыйны (Веласіпедны) зав. д. 8/1, кв. 1 арыштавана рабочая швейнай фабрыкі «Кастрычнік», маці дваіх дзяцей, Гараніна Надзея Яфімаўна (н. ў 1903 у в. Дваpэцкае Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ, цяпер Рагачоўскі p-н Гомельскай вобл., у сям’і службоўца), жонка Фёдара Гараніна. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» і за «садзейнічанне мужу ў контррэвалюцыйнай дзейнасці» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 13.12.1957 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Г. № 11149-с захоўваецца ў архі­ве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"