Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГАНЧАРЫК Міхаіл Мікалаевіч 

ГАНЧАРЫК Міхаіл Мікалаевіч

У 1927 уступіў у ВКП(б). У пачатку 1930-х г. нам. дырэктара Інстытута біялогіі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 14.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Ленін­ская, д. 29/35, кв. 49а. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер (Свабодны, цяпер Амурская вобл.). З мая 1938 пакаранне адбываў, верагодна, у Амурскім чыгуначным канцлагеры, пасля у Свабодненскім (як і Амурскі, знаходзіўся побач з расфарміраваным Байкала-Амурскім) альбо Ніжне-Амурскім лагеры. Вызвалены 8.1.1947. Другі раз асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 18.5.1949 за тое самае «злачынства» на пасяленне ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Г. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

27.7.1938 у Мінску была арыштавана прыбіральшчыца мінскай СШ № 20 Ганчарык Ульяна Міхайлаўна (н. ў 1899 у в. Ерчыкі Косаўской вол. Слонімскага пав. Гродзенскай губ. у бел. сялянскай сям’і), верагодна, былая жонка Міхаіла Ганчарыка. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ссылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.3.1989 пракуратурай БССР. Яе асабовая справа № 27579-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"