Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ГАЛАДЗЕД Мікалай Мацвеевіч 

ГАЛАДЗЕД Мікалай Мацвеевіч

Арыштаваны як «адзін з кіраўнікоў антысавецкага аб’яднанага падполля ў Беларусі» і «за контррэвалюцыйную работу». Рэабілітаваны Генеральным пракурорам СССР 22.3.1956. Асабовая справа Г. № 6571-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

28.6.1937 як «жонка ворага народа, [былога] старшыні Саў­наркама БССР» была арыштавана хатняя гаспадыня, маці дваіх дзяцей, Галадзед Вера Сцяпанаўна (н. 11.1.1900 у Лідзе; атрымала сярэднюю адукацыю). 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД БССР яна была асуджана да 8 гадоў ППК. Верагодна, як і шмат хто з жонак рэпрэсаваных партыйных, дзяржаўных, гаспадарчых дзеячаў Беларусі, яна была этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казах­скай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.5.1956. Яе асабовая справа № 6616-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

27.6.1937 у Мінску па месцу жыхарства за «самавольнае пакіданне аховы арыштаванага кіраўніка антысавецкага падполля М.Галадзеда, які выкінуўся з акна», быў арыштаваны афіцэр дзяржбяспекі, супрацоўнік НКВД, следчы, які вёў справу Г. і давёў яго да самазабойства, Рулёў Аляксей Іванавіч (н. ў 1897, рускі, член ВКП(б), меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю). 4 або 28 жн. 1938 пастановай асобай нарады пры НКВД ён быў вызвалены (а пазней рэабілітаваны) з унутранай турмы НКВД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"