Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВОРАН-КУРКОЎСКІ Іосіф Іосіфавіч
[сапр.: Куркоўскі; 13.3.1889, маёнтак Янчэва Ломжынскай губ., цяпер Польшча — 13.1.1938, Магілёў, турма НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, педагог. З польскай рабочай сям’і. У 1922—24 жыў у Ломжы, Кёнігсбергу, Гродне і інш. З 1923 — член КПЗБ. Арганізатар і кіраўнік Брэсцкага (1923), Баранавіцка-Слонімскага акругкамаў КПЗБ. Дэлегат 2-й канферэнцыі КПЗБ (Вільня, 1924). За рэвалюцыйную дзейнасць двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі, правёў каля 3 гадоў у турме. З 1929 у СССР. Скончыў Камуністычны ун-т народаў Захаду ў Маскве. Падчас арышту выкладчык гісторыі ў тэхнікуме ў Магілёве. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.8.1937. Асуджаны 6.12.1937 «тройкай» НКВД як «агент разведорганаў буржуазнай Польшчы і член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.7.1958 тpыбуналам БВА. Асабовая справа В. № 3630 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Літ.: ЭГБ, т. 4.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.