Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВАСІЛЕНКАЎ Васіль Ягоравіч
[1918, пас. Сафонава Смаленскай губ., Расія — ?], акцёр. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Доме культуры ў Лідзе Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 8.4.1946 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.9.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № П-21167 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.