Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ВАСІЛЕВІЧ Іван Антонавіч 

ВАСІЛЕВІЧ Іван Антонавіч

[1894, мяст. Будслаў Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. — 24.11.1937, НКВД], партыйны і дзяржаўны дзеяч. З 1919 нам. наркама харчавання Літоўска-Беларускай ССР, кіраўнік харчовага забеспячэння Паўдн.-Зах. фронту, губхарчкамісар у Екацярынаславе, член РВС Харкаўскай ВА, пасля кіраўнік падатковага ўпраўлення Наркамфіна СССР. З 1925 наркам унутранага гандлю, з 1926 наркам фінансаў БССР. У 1927—30 другі сакратар, член Бюро ЦК КП(б)Б. Працаваў у органах Наркамзема СССР, кіраўніком Амур­скага аблвыканкама, загадчыкам сельгасаддзела Далёкаўсходняга крайкама ВКП(б). Член ЦВК СССР (1925—30). Арыштаваны 20.6.1937. Асуджаны тройкай НКВД як «член (з 1933) антысавецкай арганізацыі правых, польскі і японскі шпіён» і за «шкодніцкую дзейнасць у гаспадарчым будаўніц­тве» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.

Кр.: Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 354.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"