Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ВАЛЬКОВІЧ Любоў Фёдараўна
25.10.1945 у Мінску па адрасе: вул. Каменная, д. 15, кв. 4 арыштаваны старшы дзяржаўтаінспектар Упраўлення міліцыі па Мінскай вобл. Акінчыц Атон (Отан) Міхайлавіч (н. 29.3.1904 ў в. Каменка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл. ў сям’і рабочага; атрымаў вышэйшую адукацыю), муж Любові Вальковіч. 15.2.1947 асобай нарадай МДБ асуджаны разам з жонкай за «антысавецкую агітацыю» да 6 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.10.1993 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда Беларусі. Агульная справа А. і яго жонкі № 35650-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.