Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » БУХТА Ірына Рыгораўна
[1924, в. Вулька Драгічынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец, сястра Яўгеніі Бухты. З сялянскай сям’і. Да арышту супрацоўніца «Саюздруку» ў Пінску Брэсцкай вобл. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 19.2.1953. Асуджана 29.4.1953 за «здраду радзіме» да 25 гадоў ППК (заменена на 10) і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Мінеральны канцлагер Комі АССР (Інта). Вызвалена 17.5.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.5.1993 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Справа Б. і яе сястры № 11716-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.