Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БРОМБЕРГ Рафаэль Монасавіч 

БРОМБЕРГ Рафаэль Монасавіч

[1916, Адэса, цяпер Украіна — ?]. З сям’і службоўца. Член ВЛКСМ з 1935. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да 2-й сусветнай вайны жыў у Мінску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 35, кв. 19. Ажаніўся, гадаваў дзіця. Падчас вайны ў партызанскім атрадзе М.Нікіціна. Арыштаваны 18.1.1943. Асуджаны 13.10.1943 (разам з М.Нікіціным і інш.) за тое, што «ў пачатку вайны ўхіліўся ад мабілізацыі ў Чырвоную армію, супрацоўніцтва з гестапа і антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Тагільскі канцлагер НКВД. Вы­звалены 12.4.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабі­літаваны 25.6.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 11874-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"