Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » БІРАЛА Захар Якаўлевіч
Арыштаваны 14.11.1936 у Лагойску па адрасе: вул. Камунальная, д. 6. Дастаўлены ў Мінскую турму НКВД. Асуджаны 15.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны быў, хутчэй за ўсё, ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. Вызвалены 24.9.1940. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.8.1958. Асабовая справа Б. № 12272-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.