Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БЕНЯШЭВІЧ Уладзімір Мікалаевіч 

БЕНЯШЭВІЧ Уладзімір Мікалаевіч

З сям’і службоўца. Скончыў 1-ю віленскую гімназію (1893), Пецярбургскі ун-т (1897). З 1914 — доктар царкоўнага права, прафесар Пецярбургскага ун-та. Выкладаў на Вышэйшых жаночых (Бястужаўскіх) курсах, у Ваенна-юрыдычнай акадэміі. Быў у навуковых камандзіроўках на Афоне (Грэцыя), Сінаі (Егіпет), Турцыі, Палесціне. Член памеснага сабора (1917—18). З 1924 — член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР, вучоны сакратар Руска-візантыйскай слоўнікавай камісіі. Выбраны членам Баварскай (19.2.1927) і Прускай (30.6.1929) акадэміяў навук. У 1922 — член праўлення Таварыства праваслаўных прыходаў Петраграда. Арыштоўваўся ў маі 1922 па справе «аб канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў». Апраўданы на судзе. Зноў арыштаваны 22.11.1928. У яго абарону выступілі дзеячы сусветнай навукі, нобелеў­скія лаўрэаты Ф.Нансен, А.Эйнштэйн, акадэмік У.Вярнадскі. Нягледзячы на гэта, 8.8.1931 асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вы­звалены ў лют. 1933. Вярнуўся ў Ленін­град, займаўся навуковай працай на кафедры гісторыі Ленін­градскага дзяржаўнага ун-та. У 1937 у Мюнхене была выда­дзена яго кніга «Синагога иоанна Схоластика в 50 титулах». Гэта і cтала падставай для новага арышту (5.9.1937). 17.1.1938 асуджаны «тройкай» НКВД да ВМП. Расстраляны.

Таксама 5.9.1937 у Ленінградзе быў арыштаваны Беняшэвіч Георгій Уладзіміравіч (н. ў снеж. 1911), сын Уладзіміра Беняшэвіча. У снеж. 1937 ён быў асуджаны да ВМП і расстраляны.

7.9.1937 у Ленінградзе быў арыштаваны навуковы супрацоўнік Радыевага інстытута Беняшэвіч Дзмітрый Уладзіміравіч (н. ў снеж. 1911, брат-блізнюк Г.Беняшэвіча), сын Ула­дзіміра Беняшэвіча. 6.10.1937 ён быў асуджаны да ВМП і расстраляны.

16.9.1937 у Ленінградзе быў арыштаваны Беняшэвіч Дзмітрый Мікалаевіч (нар. ў 1870-я г.; у 1920-я г. тэхнічны дырэктар Днепрапятроўскага НДІ чорнай металургіі), брат Уладзіміра Беняшэвіча. У снеж. 1937 ён быў асуджаны да ВМП і расстраляны.

Літ.: Трагические судьбы: Репрессированные ученые в Академии наук СССР. М, 1995.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"