Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » БАЛІЦКІ Сяргей Венядзіктавіч
[23.3.1910, Гродна — ?], акцёр. З бел. рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Гродзенскім драматычным тэатры. Арыштаваны 4.1.1940. Асуджаны 13.7.1940 за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай граніцы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Котласкі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены як польскі грамадзянін 7.9.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.10.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № П-15866 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.