Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » АЛЕКСАНДРОВІЧ Андрэй Іванавіч
З сям’і рабочага. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 2.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 168, кв. 54. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 22.4.1939 як «член антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі» і за «шпіёнскую дзейнасць» да 15 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Нарыльскі канцлагер НКВД Краснаярскага краю. Некаторы час пакаранне адбываў разам з П.Пруднікавым. Вызвалены 11.2.1947. Зноў арыштаваны 26.2.1949 і 8.6.1949 асуджаны на ссылку. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда СССР 25.11.1955. Асабовая справа А. № 5654-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.