Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » АДЗЯРЫХА Міхась Якубавіч (Якаўлевіч)
Нарадзіўся ў ліп. 1904 у в. Белічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Краязнавец, педагог, брат Цімафея Адзярыхі. Скончыў БДУ. Падчас арышту сакратар час. «Асвета». Арыштаваны 6.3.1927 у Мінску па адрасе: вул. Свяpдлова, д. 77, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 23.9.1927 як «член антысавецкага гуртка» да 3 гадоў ссылкі. Жыў у Вятцы, Тыфлісе (Тбілісі). Зноў арыштаваны 18.11.1937 у Віцебску, дзе працаваў выкладчыкам у школе для дарослых пры фабрыцы імя Кагановіча. 14.12.1937 асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны 5.1.1938 у віцебскай турме НКВД. Па першай справе рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.12.1957, па другой — пpакуpатуpай Беларусі 22.5.1992. Справы А. № 33688-с (з фотаздымкам) і № 6942-п захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі і ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.