Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БЯЛЯЕЎСКІ (ТАБАРНСКІ) Уладзімір (Вульф) Рафаілавіч
[1908, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 27.11.1937, Мінск, НКВД], журналіст, рэдактар. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у КПЗБ. З 1931 у БССР, нам. рэдактара газ. «Рабочий». Арыштаваны ў Мінску 21.3.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 20.11.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.2.1956. Асабовая справа Б. № 5853-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.